Гарадзенскія пажарныя запрашаюць разам адзначыць прафесійнае свята
Свята пачнецца ў 14.00 каля Вечнага агню. Тут прымуць прысягу 20 маладых супрацоўнікаў гарадзенскага упраўлення МНС, што сёлета сталі ратавальнікамі-пажарнымі.
Ад 15.00 гадзін на плошчы імя Леніна будзе дэманстравацца пажарная аварыйна-ратавальная тэхніка і абсталяванне, а пажарныя прадэманструюць элементы сваёй працы.
Канцэртная праграма ў летнім амфітэатры пачнецца ў 15.30.
Бацькоў з дзецьмі пад час свята будуць вітаць гульнёвыя пляцоўкі ў парку. Тут наведвальніказ будуць чакаць фотазоны, выступ кіналагічнай службы, конкурсы і віктарыны. Самыя актыўныя і пазітыўныя ўдзельнікі атрымаюць сувеніры ад ратавальнікаў.
Напрацягу свята ў парку будзе працаваць палявая кухня, дзе любы ахвотны зможа пачаставацца салдацкай кашай і гарачым чаем.