Пасля “пеннай вечарыны” супрацоўнiкi “Гарсвятла” дзве гадзіны чысцілі фантан

|

Гарадзенцам так званая “пенная вечарына” спадабалася. Каля фантана ў нядзелю сабралася мноства людзей, якія радаваліся беласнежнай пене, якая біла ўверх замест звыклай вады. Многія залазілі ў саму чашу і фатаграфаваліся.

 

Фота з асабістага архіва Дар’і Хiхол

 

Ужо ў панядзелак раніцай супрацоўнікі “Гарсвятла” ўзяліся за чыстку фантана. Ім спатрэбілася каля двух гадзін, каб пазбавіцца ад пены. Рабочыя адзначылі, што ў гэтым годзе ў парку Жылібера гэта першы выпадак фантана, дзе вырашылі зрабіць пену.

 

Такі жарт цалкам можа быць расцэнены міліцыяй як дробнае хуліганства, за якое можа пагражаць штраф. Але ёсць і станоўчы бок – радасць людзям і дадатковая чыстка фантана.