Гарадзенскія пажарныя атрымалі срэбра ў першынстве краіны

|

“За апошнія дзесяць гадоў каманда з Гродна ніводнага разу не заставалася без прызоў турніра, – распавёў Руслан Мядзелец, трэнер каманды. – Сёлета Яўген Рабцэвіч лепш за ўсіх пераадолеў штурмавую лесвіцу”. Асабліва радуюць трэнера камандныя ўзнагароды. Ёе кажа, што тое, што абедзьве чацвёркі ўзялі прызы на эстафеце, сведчыць – усе чальцы каманды маюць добрую фізічную форму і зладжана працуюць дзеля агульнага выніку.

 

Што да віду спаборніцтваў, то ў гэтым спорце яны набліжаны да рэальных сітуацый на пажары – пераадоленне стаметровай паласы з перашкодамі, пад’ем па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверха, баявое разгортванне і двубор’е. Трэніроўкі не забіраюць увагу ад службы, а наадварот, дапамагаюць павышаць прафесійнае майстэрства.

 

 

“На гэтым турніры калегі з Брэста ўсталявалі рэкорд краіны ў баявым разгортванні – 25,15 секунд, – распавёў Іван Недведзь, капітан каманды. У рэальнай сітуацыі на разгортванне можа спатрэбіцца больш часу, бо ўсё залежыць ад колькасці паверхаў будынка і маштаба пажара”. Агульным застанецца неабходнасць скаардынаваных дзеянняў каманды і здольнасці кожнага рабіць сваю справу незалежна ад складанасці абставін.

 

Наступнай важнай падзеяй для спартсменаў-пажарных стане Чэмпіянат свету па пажарна-прыкладныу спорце, што пройдзе 14-21 жніўня ў чэшскай Астраве. У склад беларускай каманды ўвайшлі двое гарадзенскіх спартсменаў – Яўген Рабцэвіч і Максім Свіла.

 

Камандныя выступы чакаюць гарадзенскіх пажарных-ратавальнікаў ужо ў новым сезоне. Зараз – час на трэніроўкі: на трэнажорах, стадыёне ды вучэбнай пажарнай вежы.