Скраў “культурныя” грошы
Аператыўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі затрымалі ў Гродна 46-гадовага мясцовага жыхара. Ён падазраецца ў тым, што злачынным спосабам завалодаў дзяржаўнымі грашыма. Аддзелам папярэдняга расследавання Кастрычніцкага РАУС Гродна ў адносінах да злачынцы заведзена крымінальная справа “Махлярства ў асабліва буйным памеры”. Мужчыне пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.