Таварыскі матч “Нёмана” супраць “Ліды” сабраў мноства гледачоў

|

Першая гульня гарадзенцаў у гэтым сезоне на роднай пляцоўцы сабрала амаль 1,5 тысячы аматараў хакея. Паглядзець было на што. У параўнанні з мінулым сезонам, гарадзенская каманда істотна абнавілася, змяніўся і галоўны трэнер.

 

Чырвона-чорныя ў матчы супраць “Ліды” гулялі наступным складам:

Трус (Саманькоў); Рантанен – Бадун, Лісічкін (К) – Баярчук – Кіслы; Маркоўскі – Сачыўка, Лакканен – Пасют – Безайс; Казнадзей – Пульвер, Дадонаў – Рэмезаў – Дашкоў; Марчанка – Сцяпанаў, Шаўчэнка -Осіпаў – Мянцюк; С. Маляўка – Жыдкіх – А. Маляўка.


“Нёман” – “Ліда” 4:1 (1:0, 3:0, 0:1)

 

Галы:

03.17 1:0 – Шаўчэнка (Осіпаў, Марчанка)
20.25 2:0 – Кіслы (Баярчук)
32.51 3:0 – Дашкоў (Пульвер, Рэмезаў)
33.11 4:0 – Безайс (Лакканен, Пасют)
41.59 4:1 – Бабiцкi (Пстыга)

 

 

Хакеісты “Нёмана” дамінавалі на працягу ўсяго матчу, але былі моманты, калі і галкіперам гарадзенцаў даводзілася ратаваць свае вароты. Калі з нападзеннем у каманды ўсё ў парадку, то вось па гульні ў абароне ёсць пытанні. У балельшчыцкiх колах бытуе меркаванне, што камандзе неабходна ўзмацненне ў гэтую лінію.

 

Яшчэ перад матчам з “Лідай” да гарадзенцаў далучыліся два фінскія легіянеры: абаронца Ансi Рантанен і нападаючы Яне Лакканен. А зусiм надаўна каманду пакінулі Артур Коврах, Міхаіл Бучкiн і Раман Магдзееў.

 

Ужо 28 ліпеня гарадзенцы на выездзе згуляюць свой першы афiцыйны матч у новым сезоне. У Кубку Салея на выездзе “Нёман” будзе бiцца супраць ХК “Віцебск”.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >