У Польшчы ўвялі абавязковую рэгістрацыю сім-карт
Карыстацца сім-картай можна будзе толькі пасля рэгістрацыі. Яе можна прайсці ў салонах сувязі. Анлайн-рэгістрацыя пакуль немагчымая, але некаторыя аператары абяцаюць, што ўвядуць такую магчымасць.
Паводле апошніх дадзеных, якія падае партал komorkomat.pl, у Польшчы – 27 млн сім-картак, якімі можна карыстацца без падпісання кантракту з аператамі. Паколькі ўсе іх трэба будзе зарэгістраваць, у бліжэйшыя месяцы, а асабліва ў канцы года, можна чакаць вялікіх чэргаў у салонах сувязі.
Некаторыя аператары мабільнай сувязі абяцаюць карыстальнікам бонусы ўзамен за рэгістрацыю: 10-15 Gb інтэрнэта ці 500 злотых на размовы.
Фота: freestocks.org