Да 200 зорак на гадзіну будзе “падаць” на Зямлю кожную жнівеньскую ноч

|

Метэорны паток Персеіды загарыцца на небе ў жніўні, калі Зямля будзе праходзіць праз доўгі шлейф абломкаў, пакінутых каметай Свіфта-Тутля. Паводле экспэрта па метэорам з НАСА, Біла Кука, Персеіды, верагодна, з’яўляюцца самым папулярным метэорным патокам. Сёлета яны будуць настолькі інтэнсіўнымі, што частата з’яўлення на небе метэораў будзе ў два разы вышэй, чым звычайна.


“Сёлета замест звыклых для Персеід 80 метэораў у гадзіну варта чакаць звыш 150 і нават, не выключаю, 200 метэораў у гадзіну”, – сказаў Кук. Гэта фенаменальнае павелічэнне магутнасці патоку Персеіды адбываецца ўпершыню пасля  2009 г. Яно звязана з гравітацыйным уплывам Юпітэра, што “ушчыльніць” паток аскепкаў каметы.

 

Зямля будзе праходзіць праз шлейф абломкаў, пакінутых каметай Свіфта-Тутля, з 17 ліпеня па 24 жніўня. Максімум патоку – калі Зямля пройдзе скрозь прастору з самай высокай шчыльнасцю размеркавання абломкаў – прыйдзецца на 12 жніўня.

 

Метэоры будуць выходзіць з боку сузор’я Персея, якое з’явіцца над гарызонтам каля 10 гадзін вечара. Аднак большая частка метэораў з’явіцца на небе пасля поўначы. Поўня паўстане на небе 18 жніўня і істотна пагоршыць умовы назірання Персеід, таму лепшым часам для назірання гэтага метэорнага патоку стане пачатак жніўня.