Выцінанка. Майстар-клас і расповед ад майстра Станіслава Муліцы

|

Наведнікаў этнакрамы “Цудоўня” чакае майстар-клас з расповедам пра гісторыю і сутнасць выцінанкі. Гэта від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які мае глыбокія карані, а ў беларускай народнай культуры расквітнеў у ХІХ – 1-й пал. ХХ ст. У гарадзенцаў будзе рэдкая магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю і асаблівасці выцінанкі, але і навучыцца самім ствараць легкаважныя папяровыя карункі-карціны.


Калі: 1 жніўня (панядзелак), пачатак у 19.00

Дзе: Вялікая Траецкая, 14 (этнакрама “Цудоўня”)

 

Варта прыхапіць з сабой нажніцы (можна невялічкія)! Навучаць і расказваць будзе сябра Беларускага саюза майстроў, майстар выцінанкі Станіслаў Муліца (Гродна).

 

Выцінанкі яго вызначаюцца народным каларытам, аўтарскай шчырасцю і непасрэднасцю. Работы Станіслава Муліцы захоўваюцца ў музеях, прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі. Майстар – удзельнік шматлікіх выставаў.

 

Падрабязнасці па тэлефоне +37533 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”) і ў суполцы vk.com/wicynanka