Біблейскія гісторыі ў гродзенскім выкананні
Падчас застолля за алкаголем браты з вёскі Дунай Іўеўскага раёна перасталі кантраляваць затуманеную свядомасць, калі ў аднаго з іх узнікла пытанне – “ці ты мне брат?” Усчалася сварка, якая скончылася ўдарам нажа ў спіну аднаму з братоў. Хлапец застаўся жывы.
Жыхару вёскі Кашалёва Навагрудскага раёна, наступнаму герою гісторыі пра Каіна і Авеля, пашанцавала менш. Падчас сумеснага распіцця алкаголю ад удару роднага брата ў вісок мужчына памёр.
Братоўскія пачуцці не прачнуліся і ў 34-гадовага жыхара Ліды. Знаходзячыся ў кватэры, злачынца з прымяненнем пагрозаў і нажа адабраў у сястры 30 тысяч беларускіх рублёў. Раней мужчына быў асуджаны за рабунак.
Паводле інфармацыі гродзенскага УУС