У Беластоку развіваюць гарадскі ровар: з’явіцца больш станцый, магчыма, будуць электравеласіпеды

|

Сезон распачаўся 21 сакавіка. З таго часу, да 26 ліпеня, у Беластоку гарадскія ровары пазычылі 300 824 разы – гэта больш, чым у мінулым сезоне. У сістэма зарэгістравана 45 280 чалавек, з іх больш за 6,6 тыс далучылася сёлета. Ровары ў сістэме пазычаюць у сярэднім кожныя 36 секунд.

 

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі

 

Дэпутаты ад партыі PiS хацелі б, каб у горадзе з’явіліся 2-3 станцыі з электрароварамі. Гэта будзе карысна ў тым ліку з пункту гледжання прамоцыі горада – пакуль што такія веласіпеды ў гарадскім пракаце ёсць толькі ў Варшаве. Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі не бачыць у гэтым патрэбы, але іншыя прапановы развіцця сістэмы BiKeR абяцаў прыняць пад увагу пры падрыхтоўцы тэндара на 2017-2019 гады.

 

 

Зараз у Беластоку дзейнічае 46 станцый з 460 роварамі. Для параўнання, у Любліне іх, адпаведна 90 і 891.

 

Частку ровараў прапануюць абсталяваць дзіцячымі крэсламі, таксама сярод ідэй – далучыць да сістэмы дзіцячыя ровары. Такім чынам BiKeR стаў бы таксама часткай сямейнай палітыкі горада.

 

Гродзенская веласям’я: Ездзіць разам на ровары крута, але Гродна пакуль непрыязны да веласем’яў горад

 

Сістэма BiKeR існуе ў Беластоку з 2014 года. Зарэгістраваўшыся ў інтэрнэце і паклаўшы грошы на рахунак, можна пазычаць ровары на любой аўтаматызаванай станцыі і пакідаць пасля на іншай.