“Нёман” паказаў цікавую гульню і абыграў “Дынама-Маладзечна”
Гаспадары адкрылі лік ужо на 66-й секундзе матчу, зрабіў гэта знакаміты навічок “Нёмана” Сяргей Дарафееў, які ў мінулым сезоне выступаў у КХЛ. Пад заслону перыяду яшчэ адзін легіянер Гжэгаж Пасют павялічыў перавагу “Нёмана”.
У другім перыядзе гульня прыкметна змянілася, гаспадары збавілі абароты і аддалі ініцыятыву “Дынама”. Адразу ж пасля перарыву вызначыўся Карабань, а праз 9 хвілін Феактыстаў зраўняў лік у матчы.
Пасля прапушчаных шайбаў гарадзенцы адумаліся і зноў зайгралі ў прыгожы атакуючы хакей. Старанні Дарафеева і братоў Маляўкаў прывялі да чарговай шайбы “Нёмана”. Такім чынам трэцяя шайба гарадзенцаў вывела іх наперад перад апошнім перыядам.
Трэцяя дваццаціхвілінка прайшла пад дыктоўку “Нёмана”. Арцём Кіслы на 44-й хвiлiне забіў чацвёртую шайбу і паставіў кропку ў матчы.
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” – 4:2 (2:0, 1:2, 1:0)
Шайбы закінулі:
1: 0 – Дарафееў (Лакканен, Бiезайс) 01:06
2: 0 – Пасют (Лакканен, Дарафееў) 18:52
2: 1 – Карабань (Ганчароў, Зозон) 20:49
2: 2 – Феактыстаў (Зозон, Каскоў) 29:55
3: 2 – Маляўка С. (Дарафееў, Маляўка А.) 36:55
4: 2 – Кіслы (Лісічкін, Баярчук) 43:5
Пасля перамогі над “Дынама” Сяргей Пушкоў адзначыў, што яго каманда нядрэнна выглядала ў матчы.
“Гульня была добрая, хуткая. У некаторых момантах мы валодалі ініцыятывай, але гульню псавалі выдаленні, якія былі неапраўданымі. Пасля першага перыяду была размова з хлопцамі з нагоды гэтых выдаленняў: 60 метраў да варот, і тут незразумелы зачэп клюшкай ідзе, гэта ставіць каманду на калені. А так момантамі было цікава глядзець: тое, што напрацоўваецца на трэніроўках, прагледжваецца ў гульні.
Працягваем працу. Калі трэнер гасцей сказаў, што яны скінулі нагрузку, то мы працуем у ранейшым рэжыме. Добра, што рэалізавалі моманты, каманда нядрэнна выглядала для гэтага перыяду, хоць сезон і пачаўся. Без памылак, вядома, не бывае”.
4 жніўня “Нёман” на выездзе згуляе з мінскім “Юнацтва”. А 7 жніўня ў Гродне чырвона-чорныя будуць прымаць ХК “Брэст”.
align=”” width=”725″ height=”544″ >