Перастаноўкі ў “Нёмане”: Вяргейчык сышоў, на прагляд прыехаў серб Кавачавiч

|

Вяргейчык пакінуў гарадзенскую каманду пасля гутаркі з Кавалевічам. У гэтым сезоне нападнiк прыняў удзел у 12 матчах у складзе “Нёмана”, у якіх забіў адзiн гол. Зрабiў ён гэта ў кубкавым матчы супраць стаўбцоўскага “Нёмана-Агра”.

 

Адразу пасля Гродна Вяргейчык адправіўся ў ФК “Віцебск”, дзе акурат ёсць праблемы з нападнікамі.

 

23-гадовы сербскі нападнiк Нікола Кавачавiч далучыўся да трэніровак “Нёмана” 3 жніўня. Раней гулец выступаў за сербскія клубы “Ягодзіна”, “Морава” (Чупрыя), “Раднік” (Сурдуліца), “Табане-Трговачкі” (Ягодзіна), малдаўскія “Зімбру” (Кішынёў) і “Кастулены” (Кастулень).

 

Па чутках, не так даўно Кавачавiч быў на праглядзе ў жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”, але там ён камандзе не падышоў.

 

Нагадаем, ужо ў нядзелю 7 жніўня гарадзенская каманда будзе прымаць на свам поле “Крумкачоў”. Матч пачнецца ў 16.00.

 

На здымку Кірыл Вяргейчык. Фота: fcneman.by