Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў плануюць запусціць у верасні

|

“Расце аб’ём перавозак пасажыраў у Польшчу, у тым ліку з вядомымі міграцыйнымі патокамі. У планах з польскімі чыгуначнікамі рэалізаваць яшчэ адзін праект – з Гродна праз Варшаву ў Кракаў; цягнік будзе па канкурэнтнай цане вазіць пасажыраў. Рэалізацыя гэтага напрамку плануецца на верасень, але ўсё будзе залежаць ад нашых калегаў. Мы маем намер аднавіць гэты маршрут, улічваючы, што не змаглі яго зрабіць у мінулым годзе па рашэнні Міністэрства інфраструктуры Польшчы. Я думаю, што ўвосень гэтага года нам удасца рэалізаваць гэты праект”, – прыводзіць БелаПАН словы Кашко.

 

Ён падкрэсліў, што ў гэтым годзе плануецца захаваць усе маршруты з суседнімі краінамі – Расіяй, Літвой, Латвіяй, Украінай. Пашко нагадаў, што ў ліпені пачаў хадзіць дзённы цягнік Мінск-Вільня. Акрамя таго, калі б была адпаведная падтрымка міністэрстваў і ведамстваў Літвы, Латвіі і Эстоніі, можна было б адрадзіць цягнік “Чайка” Мінск-Вільнюс-Рыга-Талін. “Але пакуль яны лічаць гэты праект нерэнтабэльным”, – паведаміў Кашко.

 

Беларуская чыгунка хоча скараціць час дарогі з Мінска да Гродна да 3,5 гадзін

 

Па сцвярджэнні прадстаўніка БЧ, у Еўропе не засталося цягнікоў з плацкартнымі вагонамі. “Мы ездзім не на такія вялікія адлегласці, каб выкарыстоўваць вялікую колькасць вагонаў з месцамі для ляжання. Нават у праекце Гродна-Варшава-Кракаў будзе хадзіць цягнік Польскіх чыгунак з месцамі для сядзення. Павялічваючы хуткасць, Еўропа адыходзіць ад начных цягнікоў, ад месцаў для ляжання. Дарэчы, гэты трэнд назіраецца і ў нас”, – сказаў першы намеснік начальніка пасажырскай службы.

 

Варта адзначыць, што ў канцы траўня 2016 года Аўстрыйскія чыгункі заявілі пра намер аднавіць рух начных цягнікоў па Нямеччыне, пасля таго як ад іх адмовілася Нямецкая чыгунка.