Далучыцца да [Не]жаночых справаў можна ў Гродне

|

 

У кожным з гарадоў тура, Брэсце, Гродне, Віцебску, Магілве і Гомелі запланавана правесці па 2 мерапрыемствы. У першы дзень візітаў адбудуцца майстар-класы для дзяўчат і жанчын, што хочуць пачаць сваю справу. Наступным днём удзельніцы імпрэзы сустрэнуцца на бізнес-сняданку. “Усё для таго, каб натхніць цябе і даць практычныя інструменты для рэалізацыі ўласных ідэй”.

 

Пад час сустрэч удзельніцы сустрэнуцца з эксперткамі і аднадумцамі, жанчынамі, што паспяхова вядуць уласныя справы.

 

“Выпраўляючыся ў падарожжа, мы спадзяемся натхніць дзяўчат на новыя праеты. Няма нічога немагчымага, калі насамрэч таго захацець” – мяркуюць арганізатаркі.

 

Да ўдзелу ў сустрэчах запрашаюць актывістак, што хочуць займацца грамадскай дзейнасцю і сацыяльнымі праектамі, дзяўчат-прадпрымальніц ці тых, хто хоча пачаць уласны бізнес, тых, хто хоча даведацца як рэалізаваць свае ідэі ці яшчэ толькі шукае свій жыццёвы шлях і раздумвае, куды рухацца далей.

 

Уваход на мерапрыемствы вольны, па папярэдняй рэгістрацыі. З праграмай імпрэзы і выступоўцамі можна пазнаёміцца тут