Хакейны “Нёман” завяршыў першую стадыю Кубка Салея перамогай над “Брэстам”

|

У складзе гарадзенцаў шайбамі адзначыліся Аляксандр Жыдкіх, Вячаслаў Лісічкін, Павел Дашкоў, Сяргей Маляўка і Арцём Мянцюк. У “Брэста” забівалі Міхаіл Яноўскі, Яўген Ласкутоў і Уладзіслаў Лемачка.


“Нёман” – “Брэст” – 5:3 (3:1, 1:0, 1:2)


 

Пасля перамогі над ХК “Брэст” Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў цэлым яго каманда гуляла добра, але непрыемны асадак пакінула концоўка матчу.


“Калі рыхтуешся да матчу, то перад камандай ставіш пэўныя задачы, якія хацелася б, каб выконвалі ў гульні. Але ў першым перыядзе ў нас не атрымалася тое, што планавалі. Радуе, што ў перапынку перабудаваліся і ўжо ў другім выправілі памылкі. Стваралі добрыя моманты ў зоне атакі. Задаволены двума перыядамі, толькі непрыемныя былі апошнія хвіліны матчу – два недарэчныя галы і змазалі сабе канцоўку”.

 

У наступным раўндзе за выхад у фінал “Нёман” будзе змагацца з ХК “Гомель”. Матчы Кубка пройдуць у верасні.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >