На вуліцы Гродзенскай ў сарае згарэлі жыўцом куры
Агонь пачаўся хутка і з адной пабудовы імгненна перакінуўся на іншую. Тая, якая загарэлася першая згарэла цалкам, астатнія своечасова патушылі пажарныя, і нешта з рэчаў там ацалела.
“Гэта сараі людзей, якія жывуць у двухпавярховым доме, на ўездзе ў Фабрычны. Шкада вельмі людзей, і ўсё, што там згарэла, асабліва хатнюю птушку. Там не магчыма было патушыць самастойна, агонь палыхаў вельмі моцна. На самой справе жудаснае відовішча, калі куча пажарных, бабулі плачуць проста наўзрыд, усе ў шоку і велізарны агонь”, – распавяла відавочца здарэння Ірына.
Паводле папярэдняй версіі ўзгаранне пачалося з-за таго, што не затушылі вогнішча, якое развялі непадалёк ад гаспадарчай пабудовы, а там вельмі стары будынак, усюды драўляныя дзверы, так што цалкам магчыма, што ўсе загарэлася з-за адной іскры.