У гарадзенцаў спыталіся, дзе паставіць помнік Давыду Гарадзенскаму

|

На выбар гарадзенцаў: Савецкая плошча, скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай (недалёка замкаў і пажарнай вежы), а таксама скрыжаванне вул. 17 верасня і Горкага.

 

 

Апытанне праводзіцца з 8 жніўня па 8 верасня на сайце гарвыканкама.

 

Уласныя прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце info@gorod.grodno.by або ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

 

 

У Гродне ўжо ёсць памятная мясціна, прысвечаная Давыду Гарадзенскаму – вялікі валун каля Каложы. Па гарадской легендзе недзе тут пахаваны Давыд.

 

На першым малюнку – Давыд Гарадзенскі на карціне Зміцера Іваноўскага