Выбрацца з прывіднага бункера і спыніць зомбі-апакаліпсіс. У Гродне адкрылі два новыя квэст-румы
Над стварэннем двух пакояў працавалі пяць спецыялістаў, яны ж уваходзяць у структуру квэстаў ад фірмы Podzamkom, што стварыла некалькі пакояў у Мінску і Магілёве. Віталь жа з’яўляецца адным з арганізатараў Pub Quiz у Гродне.
“Доўга працавалі над рэалізацыяй, адпрацоўвалі кожную схему. З чэрвеня пачалі тэставаць. У нас сур’ёзны электронны праект, без удзелу чалавека – поўны цыкл аўтаматызацыі. Аператар можа дапамагчы з падказкамі, але група павінна сама будзе праходзіць, незалежна ад складанасці. Калі ўзнікнуць цяжкасці, то група проста не пройдзе. Падчас тэставання многія затрымаліся на вельмі розных этапах”, – кажа Віталь.
Новыя гарадзенскія квэсты максімальна набліжаны да рэальнасці. Стваральнікі пастараліся, каб наведвальнікі змаглі цалкам акунуцца ў сюжэтную лінію.
“Прыйдзецца добра падумаць, каб прайсці. Ёсць толькі тры падказкі, астатнія будуць платныя. Калі группа не зможа выбрацца, то яна так і застаецца на няскончаным этапе. Затое наступным разам ім будзе зніжка 50%. Ніякага суперніцтва з іншымі квэстамі ў нас няма, ёсць нармальная здаровая канкурэнцыя. Квэсты ў нас зусім розныя, калі людзям спадабаюцца, то яны будуць хадзіць у іншыя пакоі. Мы, наадварот, будзем даваць рэкламу некаторым квэст-румам”.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Якія будуць квэсты?
“Прывідны бункер”
Вы група савецкіх разведчыкаў. Вам даручана асаблівае заданне – знайсці месца размяшчэння сакрэтнага даследчага цэнтра ворага пад кодавай назвай “Прывідны бункер”. Па дадзеных са штаба, у гэтым бункеры ставяцца эксперыменты па падаўленні волі чалавека і даследуюцца паранармальныя з’явы. Ці атрымаецца ў вас даведацца, што за звышнатуральную зброю распрацоўваюць там, ці атрымаецца вярнуцца ў штаб, ці можа вы назаўжды застанецеся ў сценах гэтага змрочнага месца – усё залежыць толькі ад вас.
Зомбі – апакаліпсіс (Гэтаму свету засталося 28 дзён…)
Толькі ад вас залежыць колькі дзён засталося гэтаму свету, які пераможаны вірусам. Людзі ператвараюцца ў зомбі. Ваш сябар інфіцыраваны і ён знаходзіцца ў лабараторыі. Вы павінны будзеце знайсці вакцыну, вызваліць яго і пакінуць лабараторыю жывымі.
Новыя квэст-румы адкрыліся па адрасе вул. Замкавая, 4 (Дом Быта), трэці паверх. Больш інфармацыі на сайце podzamkom.by.
Відэарэпартаж: “Твой стыль” у першым гарадзенскім квэст-руме Quester