На адной з пагранічных застаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

Вядома, што малады чалавек падчас дзяжурства зайшоў у адно з падсобных памяшканняў і стрэліў у сябе з табельнай зброі.

 

Пакуль інфармацыі пра загінуўшага няшмат. Яму прыкладна 20-21 год. Па некаторых дадзеных, гэта вайсковец кантрактнай службы. Тэрміновую службу ён праходзіў на гэтай жа заставе, пасля чаго падпісаў кантракт. Пра прычыны таго, што здарылася, падрабязнасцяў мала. Некаторыя таварышы з асцярожнасцю кажуць, што ўсяму віной няшчаснае каханне.

 

– Факт гібелі пагранічніка мы пацвярджаем, аднак больш падрабязнасцяў пакуль паведаміць не можам, – пракаментавалі здарэнне TUT.BY у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.

 

Па факце смерці маладога чалавека 1994 года нараджэння Гродзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта праводзіць праверку. Асноўная версія – суіцыд, – распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.