Улады Аўгустова і Гродна хочуць атрымаць еўрапейскія грошы на веласіпедныя масты

|

На сустрэчы бакі падрабязна абмяркоўвалі форму будучай супрацы. Кіраўніцтва гарадоў дамовілася пра наступную сустрэчу, на якой мае быць падпісаны ліст аб намерах.

 

 

У пачатку году паведамлялася, што падвесны мост плануецца пабудаваць у ваколіцах Аўгустоўскага канала. Ён дазволіць працягнуць веласіпедныя маршруты з канала непасрэдна ў кірунку літоўскай мяжы і далей да Друскенік. Цяпер жа гаворка ідзе пра такі мост у самым цэнтры Гродна. Магчымыя праекты абмяркоўвалі на сустрэчы ў выканкаме.

 

Набор заявак у праграма Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 пачнецца восенню 2016 года. Бюджэт праграмы – 183 млн еўра.