“Не судзіце нас строга – гэта толькі пачатак”. У Гродне прайшла прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип”

|

На прэм’еры хлопцы прызналіся, што перад стварэннем фільма адправіліся ў Маскву, у офіс рэжысёра і прадзюсера Фёдара Бандарчука, каб заручыцца падтрымкай. Але ў апошні момант перадумалі і зрабілі ўсё сваімі сіламі.


“Прыемна, што на нашу прэм’еру прыйшло столькі людзей. Да гэтай падзеі мы ішлі доўга. Мы яшчэ маладыя і амбіцыйныя, але ў кіна- і відэавытворчасці, мы развіваемся ўжо сем гадоў. Апошнія тры гады прайшлі наогул без выходных і сну. Не судзіце нас строга – гэта толькі пачатак”, – сказаў на прэм’еры прадзюсар фільма Уладзімір Юцкевіч.

 

Усё, што звязана з фільмам “Прототип” – вялікі эксперымент для хлопцаў, бо яны ўпершыню паказваюць вынік сваёй працы на вялікім экране і перад такой аўдыторыя. Адразу пасля прэм’еры кароткаметражка з’явілася і на YouTube.

 

Прэм’ера гарадзенскага фiльма “Прототип” пройдзе на YouTube

 

 

“Прототип” для каманды “Amber film” стаў толькі пачаткам: у будучыні яны плануюць зняць яшчэ адну кароткаметражку, а потым і паўнавартасны фільм.