Электрычны “Rolls-Royce” выехаў на маршрут у цэнтры Гродна. Першымі пракаціліся турысты

|

Электрамабіль на невялікай хуткасці стаў курсіраваць з 14.00, а скончыў свой першы працоўны дзень у 21.00. Маршрут – ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай.


“Пры падтрымцы гарвыканкама мы ўзгаднілі свой першы маршрут – ад плошчы да плошчы. Пасля рамонту на Замкавай мы плануем падоўжыць свой маршрут і туды, бо там ёсць што паказаць. Ёсць магчымасць запісаць аўдыягіда, або сам кіроўца зможа распавядаць пра горад у час руху. Гэта пытанне цяпер распрацоўваецца”, – распавядае адміністратар парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

 

 

У першы дзень машына вазіла жадаючых за 2 рублі. Верагодна, бліжэйшым часам цана ўпадзе да 1 рубля, а для дзяцей – усяго 50 капеек.


“У машыне мы не бачым заробку. Хацелася б, каб яна стала экскурсійным транспартам для турыстаў”.

 

Rolls-Royce месціць 10 чалавек плюс кіроўца. Планцецца, што машына будзе ездзіць у пятніцу, суботу і нядзелю. Пры патрэбе яна зможа выехаць і ў будні.

 

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >