Японка Аканэ і славак Лукаш згулялі ў Гродне беларускае вяселле
Да мерапрыемства валанцёры рыхтаваліся больш за тры тыдні. Акцёры так ужыліся ў свае ролі, што іншы раз здавалася, быццам у аўдыторыі ўніверсітэта праходзіць сапраўднае беларускае вяселле.
Быў выкуп, каравай, беларускія абрады і песні, беларуская ежа і танцы. Замежныя студэнты спявалі беларускія песні, гулялі ў гульні і нават цалаваліся, як на вяселлі.
На Летнюю школу рускай мовы ў Гродна прыехалі ўдзельнiкi з усяго свету: ад Японіі да Канады
Усе ролі размяркоўваліся лёсаваннем. Ролі бацькоў і сяброў жаніха выконвалі таксама замежнікі. Да вяселля ўсе рыхтаваліся, вучылі словы, вывучылі нацыянальныя стравы і сваімі рукамі ўсё рыхтавалі.
“Мы доўга рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства, напісалі цалкам самі сцэнар. Шукалі разнастайныя традыцыі, абрады і касцюмы. Мы адабралі людзей на ролі жаніха і нявесты, яны пагадзіліся і з адказнасцю паставіліся да інсцэнаванага вяселля – прыходзілі на рэпетыцыі, вучылі свае словы. Такія мерапрыемствы дапамагаюць наблізіць замежнікаў да беларускага жыцця і культуры. Усе былі вельмі задаволеныя”, – распавяла каардынатар валанцёраў Летняй Школы Юлія Гапонiк.
Маладыя не хавалі эмоцый і нават пацалаваліся, а потым разам танцавалі. Японка Аканэ адзначыла, што ў іх у краіне вяселле праходзіць зусім інакш і не так прыязна як у Беларусi. Таксама ёй спадабаліся беларускія строі. А вось Лукаш адзначыў, што ў чымсьці славацкае вяселле падобна да беларускага.
align=”” width=”725″ height=”488″ >