#ялюблюгродно: Выкладвай фатаграфіi з выявай Гродна і атрымай падарунак на Дзень горада

|

Каб стаць удзельнікам акцыі ад цэнтра ПОРА дастаткова зрабіць сваю фатаграфію каля рамы (знаходзіцца злева ад будынка драмтэатра, унізе на назіральнай пляцоўцы), альбо сфатаграфаваць праз яе частку гарадскога пейзажу і выкласці на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #centrpora, #центрпора, #порадобра, #ялюблюгродно.

 

Такім чынам арганізатары акцыі хочуць прыцягнуць гарадзенцаў да дзейнасці сацыяльна-дабрачыннай установы, а таксама ў чарговы раз паказаць прыгажосць гарадскога пейзажу.

 

З хэштэгам #ялюблюгродно дзейнічае таксама іншая акцыя. Той, хто набярэ да 15 верасня найбольшую колькасць лайкаў у iнстаграме па дадзенаму хэштэгу, будзе узнагароджаны спецыяльным падарункам на Дзень горада, які ў гэтым годзе пройдзе 17 верасня. Не абавязкова фатаграфавацца ў рамцы – галоўнае, каб былi фатаграфіі звязаныя з горадам.