Дзіцячая забава з агнём магла стаць прычынай пажару ў інтэрнаце ў Гродне

|

У момант узнікнення пажару бацька з чатырохгадовым сынам знаходзіліся дома і самастойна пакінулі блок, маці была ў агульнай кухні.

 

Будынак абсталяваны сістэмай аўтаматычнага аварыйна-пажарнага апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй, якая спрацавала і паўплывала на выяўленне пажару – пасля спрацоўкі сістэмы з інтэрната па лесвіцы самастойна эвакуяваліся 50 чалавек, з іх 20 дзяцей. Пацярпелых няма. Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь у блоку.

 

Як мяркуецца, прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.