Ад Луцка да Гродна па вадзе: як падарожнічалі студэнты ў 1938 годзе

Сёння модна гаварыць пра адраджэнне водных шляхоў, якія звазвалі некалі Беларусь, Літву і Польшчу. Плануецца стварэнне бязвізавай зоны на Аўгустоўскім канале, а цеплаход “Вольга Соламава” нават пракаціў гродзенскіх чыноўнікаў да Друскенік. Між тым былі часы, калі на байдарцы або лодцы можна было даплыць не толькі да Аўгустова, але і да Варшавы і амаль да Львова.