Развітваемся з летам у “Шаблі” разам са Змітром Вайцюшкевічам

|

Прыехаць можна раней, а з’ехаць у нядзелю ўдзень.

 

У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, спевы ля вогнішча, рыбалка (бярыце з сабой вуды), экскурсія па краявідах Малога і Вялікага Запруддзя, а таксама Лоску. Паркінг, вада, дровы для вогнішчаў, вольнае паветра і добры адпачынак — традыцыйна бясплатна!

 

Бярыце добры настрой, намёты, ровары, сяброў і хатніх жывёлаў!

 

ЯК ПАТРАПІЦЬ НА ЎІК-ЭНД?

 

Кошт наведвання аграсядзібы ў гэтыя дні складае 20 рублёў з дарослага, дзеці да 12 бясплатна. Заключыць дамову аб аказанні агратурыстычных паслуг (патрэбны пашпарт!) і ўнесці аплату можна ў мінскім офісе хутара па адрасе ул. Калініна, 5 “Тэатральная каса”. Заключыць дамову можна будзе і на месцы.

 

Колькасць месцаў абмежаваная!

Даведкі: +375 33 6555596, +37529 6338993