Цягнік Гродна-Кракаў можа выехаць на маршрут ужо ў пачатку верасня
Паводле прапанаванага раскладу, цягнік мае выязджаць з Гродна ў 15.32 і ўжо праз 38 хвілін быць у Кузніцы. Прыбыццё ў Беласток – 17.08 (польскага часу), у Варшаву – 20.15, у Кракаў – 23.04. Назад выезд з Кракава ў 4.46, з Варшавы ў 7.32, з Беластоку ў 10.36, з Кузніцы ў 12.44. Прыезд у Гродна ў 14.22.
Па інфармацыі з польскага раскладу, вагоны з Гродна будуць агульныя, 2 класа, без падзелу на купэ. Аднак гэта яшчэ не канчатковы варыянт. Вагон з Гродна ў Кузніцы перачэпяць да іншага цягніка, а ў Беластоку яшчэ раз – да цягніка “Ганьча”, які едзе з Сувалак да Кракава.
На вакзале ў Гродне пакуль устрымліваюцца ад каментарыяў. Маўляў, пробны цягнік яшчэ не азначае, што маршрут будзе працаваць. Мясцовыя чыгуначнікі чакаюць афіцыйнай інфармацыі з Мінска, у якой будзе распісаны дакладны маршрут і цэны білетаў.
Цягнік з Гродна ў Кракаў можа з’явіцца ў верасні 2016
Фота: Пробны цягнік у Гродне, vk.com/grodno_now