У Заходнім дэрбі брэсцкае “Дынама” разграміла “Нёман”

|

Яшчэ перад пачаткам матчу “Дынама” зрабіла добрую заяўку на перамогу, зладзіўшы пераклічку са сваім шматлікім выязным фан-сектарам. Падтрымаць паўднёўцаў прыехала больш за 200 чалавек.

 

Першыя 20 хвілін каманды гулялі без удараў і нават небяспечных момантаў. Але ўжо на 30-й хвіліне госці здолелі адкрыць лік, праўда, з дапамогай гульцоў “Нёмана”. Лешка няўдала адыграў у штрафной, тым самым забіў у свае вароты.

 

Пасля прапушчанага мяча гарадзенцы адразу арганізавалі перспектыўную атаку, якая павінна была завяршацца ўзяццем варот. Але пасля прыгожага ўдару Паўлаўца мяч размінуўся са штангай.

 

Яшчэ да перапынку футбалісты “Дынама” здолелі падвоіць сваю перавагу. Афрыканскі паўабаронца Джоэль Фамейе абыграў Курганскага, якi далёка выйшаў, і забіў ў пустыя вароты.

 

Пасля перапынку Кавалевіч, каб выратаваць гульню? выпусціў Клімовіча і Рудніцкага. Нават здавалася? што гарадзенцы здолеюць зраўняць лік. На 58-й хвіліне ва ўзмацненне ў “Немана” выйшаў яшчэ Яроцкі. Але замест чаканых галоў у вароты гасцей гарадзенцы атрымалі трэці мяч. Футбалісты “Дынама” скарысталіся памылкай “Нёмана” і стварылі контраатаку, якая завяршылася ўзяццем варот. Дубль у Фамейе.

 

Трэці гол знішчыў шанцы “Нёмана” на выратаванне гульні. Гарадзенскія футбалісты не маглі стварыць пагрозы каля варот “Дынама”. Абаронцы гасцей разумна дзейнічалі і не падпускалі жоўта-зялёных да сваіх варот.

 

Ужо пад канец асноўнага часу госці здолелі забіць і чацвёрты гол. Зрабіў гэта Латыф Амаду.


19 жніўня, “Нёман”- “Дынама” (Брэст) – 0:4

 

Галы: 0:1 – Лешка (30, аўтагол), 0:2 – Фамейе (41), 0:3 – Фамейе (61, пас – Герман), 0:4 – Латыф (84)

 

Пасля матчу на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч расказаў, што бярэ на сябе віну за буйное паражэнне каманды.


“Віншую суперніка з перамогай. 4:0 – гэта досыць сур’ёзны лік. У нашай сітуацыі добра, што гэта здарылася зараз, каб быў час перагледзець сякія-такія рэчы. Я вінаваты ў некаторых момантах, якія адбыліся на поле, але гэта нашы ўнутраныя справы. Ёсць сур’ёзныя пытанні ў тым плане, што была розніца паміж тым, што я прасіў каб было, і тым, што адбывалася. Увогуле, у першым тайме Брэст і па варотах не біў, самі сабе забілі. Сыходзячы на перапынак пры ліку 0:2 была надзея што зможам вярнуцца ў гульню. На жаль, у другім тайме мы ўбачылі млявую каманду, не атрымалася ўбачыць калектыў. Прашу прабачэння ў заўзятараў, гэта мая віна. Я ўпэўнены, што мы сітуацыю выправім. Бо лепш адзін раз 0:4, чым чатыры разы па 0:1”.


align=”” width=”725″ height=”544″ >