“Бывала, хлопцамі мяняліся, але без фанатызму”. У Гродне прайшло свята блізнят
Імпрэза была разлічана пераважна на маленькіх дзяцей. Дарослыя блізняты, прыйшоўшы, не ведалі, што рабіць. Але шматлікія журналісты знайшлі для іх справу.
Яўгенія і Іраіда нарадзіліся ў адзін дзень у 1949 годзе. Пра мерапрыемства сёстры пачулі па мясцовым радыё. На свяце пенсіянеркі апынуліся найстарэйшымі блізнятамі. Вось толькі гучная музыка ім была не па душы, таму яны адразу ж пайшлі ў іншае месца.
“Мы кінулі гаспадарку і прыйшлі на свята. Нам па 68 гадоў і мы да гэтага часу ходзім разам. Разам вучыліся і разам рэгулярна гуляем, вось толькі сем’і ў нас розныя, таму жывем асобна. Але нават на адлегласці мы адчуваем адна адну. Напрыклад, Яўгенія ўстане ў 4 раніцы, і я ўстаю ў той жа час. Раней, калі былі маленькія, то мама нам купляла аднолькавую вопратку. А цяпер ужо апранаемся па рознаму”, – сказала Іраіда.
Для дзяцей праводзілі конкурсы ў розных намінацыях. Арганізатары абралі і ўзнагародзілі “Самых тоўстых блізнят”, “Самых прыгожых”, “Самых непадобных”, “Самых рудых”, “Самых худых” і г.д. Амаль ніхто з малечы без падарункаў не сышоў.
Самымі вясёлымі блізнятамi апынуліся рудыя дзяўчаты Марына і Ірына, якім па 29 гадоў. Дзяўчыны жывуць разам, працуюць разам, і нават паступалі на вучобу разам. Яны настолькі падобныя, што ў іх нават татуіроўкі аднолькавыя. А іх хлопцы дагэтуль не могуць да гэтага звыкнуць.
align=”” width=”725″ height=”542″ >