У Беластоку білі бальшавікоў. 140 рэканструктараў аднавілі падзеі 1920 года

|

96 гадоў таму, 22 жніўня 1920 года ў Беластоку адбылася бітва, якая спрычынілася да перамогі палякаў у вайне супраць бальшавікоў.

 

Да гадавіны падзей падрыхтавалі пастаноўку. Каля 13.00 у цэнтр Беластока ўвайшлі “рускія”, якія пачалі абражаць людзей і чапляцца да іх. Калі падыйшлі “польскія войскі”, бальшавікі адступілі за барыкады, каб адстрэльвацца з кулямётаў.

 


 

Сутычка была жорсткай. Палякі не аднойчы мусілі адступаць, праціўнік страляў не толькі з кулямётаў, але і з гармат. У пэўны момант на вачах публікі “загінуў” польскі капітан.

 

Капітан Юзэф Браніслаў Мар’яньскі меў толькі 28 гадоў, калі загінуў на вуліцах Беластока, забылі куляй мясцовага жыхара, які выступаў на баку бальшавікоў. Менавіта жаўнеры Мар’яньскага занялі Беласток для Польшчы.

 

Дадатковую атмасферу на вуліцах горада ствараў біплат эпохі першай сусветнай, які лётаў над месцам бітвы.