П’яны кіроўца на BWM у свой дзень нараджэння разбіўся каля Азёр. Загінуў пасажыр

|

У салоне, акрамя кіроўцы, былі яшчэ чатыры чалавекі. Усе яны не прышпіліліся. У выніку адзін з пасажыраў загінуў на месцы. Кіроўцу і двух іншых пасажыраў з цяжкімі траўмамі даставілі ў шпіталь.

 

 

Увечары мінулага дня і ноччу кампанія ўжывала алкаголь у гасцях у Азёрах, адзначаючы дзень нараджэння кіроўцы. Потым імяніннік вырашыў узяць бацькоўскі аўтамабіль. Удалося знайсці цвярозага кіроўцу, які адвез кампанію да вадаёму.

 

Раніцай кампанія вырашыла вярнуцца ў Азёры. Цвярозы кіроўца на іншым аўто завез некалькі чалавек у вёску і меў вярнуцца да рэштай, але імяніннік не хацеў пакідаць бацькоўскі BMW у лесе, таму сам сеў за руль. Дарэчы, адзін з пасажыраў сам нядаўна трапіў у ДТЗ у п’яным стане, а кіроўца тыдзень таму трапіў у аварыю ў Гродне, з месца якой уцёк.