Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі і дзяліцеся ведамі з іншымі!

|

“Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” гэта адкрытая пляцоўка, у межах якой кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, і кожны ахвотны – прыняць удзел у навучанні.

 

Фармат Майстэрняў

 

На працягу дня ў некалькіх памяшканнях будуць праводзіцца майстар-класы, прэзентацыі, лекцыі, трэнінгі працягласцю 1-2 гадзіны, накіраваныя на атрыманне новых ведаў і кампэтенцый, якія будуць спрыяць самарэалізацыі чалавека, распрацоўцы і  прасоўванню грамадска-карысных ідэй.

 

Калі пройдуць Майстэрні?

 

18 верасня, 9 кастрычніка і 6 лістапада 2016 году.

 

Як стаць удзельнікам Майстэрняў?

 

Удзел у праграме могуць браць людзі рознага ўзросту, з рознымі інтарэсамі і магчымасцямі. Пры гэтым, вы можаце ўдзельнічаць у працы Майстэрняў як у ролі эксперта і ўдзельніка, так і ў абедзвюх ролях.

 

Калі вы эксперт у нейкай cферы, хочаце і гатовы перадаць свае веды і ўменні іншым – заяўляйцеся да 28 жніўня ў якасці  вядучага/вядучай майстар-класа, лекцыі, трэнінгу, прэзентацыі. Наяўнасць досведу выкладання або сфера вашай дзейнасці не маюць прынцыповага значэння. У першую чаргу, важныя вашая матывацыя, а таксама тэма, якую вы заявіце. Для таго, каб заявіцца ў якасці эксперта, запоўніце, калі ласка, электронную форму.

 

Вы можаце таксама стаць удзельнікам Майстэрняў, заявіўшыся на адно або некалькі мерапрыемстваў у межах праграмы. Яе фінальная версія з’явіцца пасля таго, як будуць атрыманы заяўкі ад патэнцыйных вядучых.

 

Падрабязную інфармацыю пра праграму першых Майстэрняў можна будзе знайсці на сайце edustudio.by або ў сацыяльных сетках пасля 2 верасня.

 

Хто з’яўляецца арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў?

 

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Чытайце больш на сайце edustudio.by

 

Запрашаем таксама далучыцца ў суполкі Майстэрняў у ФБ і ВК.

Больш інфармацыі можна атрымаць у каардынатаркі Майстэрняў – Вольгі Галецкай (Тел. 8-029-255-79-14, e-mail: olga.d.galecka@gmail.com).