“Альбо ў машыну, альбо ў слуп”. На Горкага сутыкнуліся французы – аднаўленню не падлягаюць

|

ДТЗ адбылося без ахвяр, а магло б скончыцца інакш, калі б не спрацавалі падушкі бяспекі.


– Я падымаўся па Горкага на зялёны, а кіроўца Peugeot выехаў на мiгаючы чырвоны. І ў мяне быў выбар альбо ў слуп, альбо ў яго, у выніку мы сутыкнуліся. – кажа кіроўца Renault, – Пашанцавала, што ніхто не пацярпеў – выратавалі падушкі бяспекі. Віноўнік здарэння, які ехаў на службовай дзяржаўнай машыне, сваю віну прызнаў адразу. Нават кіроўца тралейбуса спыніўся і сказаў, што ў выпадку патрэбы ў яго маецца запіс з відэарэгістратара. Вялікая верагоднасць таго, што мая машына і машына віноўніка, аднаўленню ўжо не падлягаюць.

align=”” width=”725″ height=”544″ >