Гарадзенская міліцыя ўсё яшчэ за абмежаванне продажу алкаголю ноччу

|

Узровень злачыннасці ў Гродзенскай вобласці павялічыўся на некалькі адсоткаў, але супрацоўнікі міліцыі працягваюць раскрываць усе зарэгістраваныя сур’ёзныя злачынствы. Больш за палову такiх злачынстваў здзяйсняюць у цёмны час сутак у стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі 24 жніўня расказаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі.


Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў на Гарадзеншчыне па выніках студзеня-чэрвеня 2016 года перавысіла паказчык аналагічнага перыяду 2015 года на 3,4%. Большая частка цяжкіх злачынстваў здзяйсняецца ў вячэрні і начны час людзьмі ў стане алкагольнага ап’янення. У сувязі з гэтым гарадзенская міліцыя працягвае выступаць за абмежаванне продажу алкаголю ў цёмны час сутак.


“Мы зноў выступаем за меры ўрэгулявання продажу алкаголю, але, на жаль, празмерны продаж працягваецца, як у вячэрні, так і ў начны час. А лічбы статыстыкі па злачыннасці кажуць самі за сябе – з 17.00 да 22.00 мы фіксуем 51% злачынстваў, а ў начны час 49% такіх злачынстваў па ліны крымінальнага вышуку ў стане алкагольнага ап’янення. Для нас важна, каб у цёмны час сутак быў абмежаваны продаж алкаголю”, – адзначыў Вадзім Сіняўскі.

 

Начальнік УУС адзначыў, што ў міліцыі апошнім часам наладжана добрая сувязь з грамадзянамі, з iмi вядзецца дыялог праз СМІ. Дзякуючы наладжанай зваротнай сувязі за шэсць месяцаў 2016 года раскрыта 11 злачынстваў. Адным з прыкладаў з’яўляецца аператыўнае выкрыццё асоб, якія 14 жніўня ў Гродне забілі таксіста.

 

За апошняе паўгоддзе органы ўнутраных спраў выявілі 294 злачынстваў звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта на 10% менш, чым у 2015 годзе. Таксама выяўлены 151 факт збыту наркотыкаў. Спынена дзейнасць шасці інтэрнэт-крам, з дапамогай якіх ажыццяўлялася распаўсюджванне псіхатропных рэчываў. Усяго з абароту за студзень-чэрвень 2016 года канфіскавана каля 3 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. У ходзе правядзення СП “Мак” знішчана 87 тон алейнага маку і канаплі.

 

У Гарадзенскім рэгіёне за шэсць месяцаў зменшылася колькасць зафіксаваных фактаў збыту фальшывых грошай. З нелегальнага абароту канфіскавана на суму больш 16968,6 млн недамінаваных рублёў, вернута ў даход дзяржавы на суму 11762 млн.

 

Са студзеня па чэрвень 2016 года па лiнii супрацьдзеяння гандлю людзьмі выяўлена 104 злачынствы, з іх катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх – 24. Выяўлены канал вывазу жанчын у Кітай у мэтах сэксуальнай эксплуатацыі.

 

Таксама ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 году скарацілася колькасць зарэгістраваных на тэрыторыі вобласці дарожна-транспартных здарэнняў – 144, гэта на 19 менш, чым у 2015 годзе. Загінула 21 чалавек – на тры менш, паранена 152 чалавекі – на 24 менш.

 

Фота: uvd.grodno.by