Перад тым, як пачаць працы, прадстаўнікі храма адправілі паперы ў гарадскія органы, каб атрымаць дазвол на працы. Як апынулася, працаваць можна было і без дазволу.
“Месяц мы чакалі адказу, а калі б ведалі, што не трэба дазволу, то пачалі б і раней. Зараз нашы дасведчаныя будаўнікі, якія займаліся рэканструкцыяй касцёлаў у Гродне, пачалі працу па аднаўленні крыжа. Праца складаная і небяспечная, але яны справяцца і неўзабаве выраўнаюць крыж”, – сказаў пробашч Антоні Ханька.
Як мяркуецца, аднаўленне крыжа зойме некалькі дзён. Зараз будаўнікі усталёўваюць рыштаванні. Магчыма, к некаторых месцах ля крыжа ім прыйдзецца таксама расшываць бляху.