Алімпійца Івана Ціхана сустрэлі ў Гродне з цыганамі і аркестрам
“Іванавы перамогі з’ядналі суседзяў, мы сталі адной вялікай дружнай сям’ёй і мы заўсёды рыхтуемся да яго сустрэчы. У гэты раз мы зладзілі сапраўдны прыём алімпійскаму чэмпіёну. І нельга сумнявацца ў Іване – мы верым, што ў Токіа ў яго будзе золата. Ён наш герой”, – распавяла Алёна, суседка Ціхана.
Таксама не абышлося без галоўнай традыцыі “кідання молата”. У гэтым годзе ён з новымі лічбамі – “77,79 метра”.
Спартсмен быў рады такому цёпламу прыёму і падзякаваў кожнаму, сфатаграфаваўся з усімі і паспеў раздаць аўтографы.
“Суседзі – гэта самыя строгія заўзятары і кожны раз яны прыдумляюць усё новыя і новыя сустрэчы. Сёння для мяне гэтая сустрэча была быццам упершыню. Вельмі прыемна здзівілі і як заўсёды парадавалі яны мяне, а я іх. Я ад’язджаў з добрым настроем і прыехаў з такім жа, таму што мне ўдалося парадаваць усіх і адстаяць свае інтарэсы”, – сказаў Iван.
У бліжэйшых планах спартсмена – падзяліцца радасцю з усімі навакольнымі. Iван не жадае раскідвацца словамі і пра Алімпіяду-2020 у Токіа і пакуль пра яе казаць нічога не хоча.
Нагадаем, гарадзенец Іван Ціхан выйграў срэбраны медаль на алімпійскіх спаборніцтвах па кіданні молата ў Рыа. Лепшай для Ціхана стала пятая спроба з вынікам 77,79 метра. Перамогу ж святкаваў Дылшоду Назараў з Таджыкістана з вынікам 78,68. Бронза дасталася паляку Войцеху Навіцкаму, што кінуў молат на 77,73 метра. Ціхан лідзіраваў да трэцяй спробы Назарава, а за ўвесь час спаборніцтваў ні разу не апускаўся ніжэй другой пазіцыі.
align=”” width=”725″ height=”544″ >