Гарадзенцы – лепшыя ва ўсіх заездах: прайшоў чарговы этап чэмпіянату вобласці па мотакросе
На адкрытыя спаборніцтвы ў Гродне не змаглі прыехаць госці з Латвіі і Літвы – на мяжы ў іх не аказалася тэхагляду. Але нават без замежных спартсменаў мотакрос прайшоў на вышэйшым узроўні – гледачам было на што паглядзець, лічыць намеснік старшыні абласной структуры ДОСААФ Ігар Крот.
Акрамя гонак з рознымі ўзроўнямі магутнасці рухавіка, гледачы маглі ўбачыць гонкі матацыклаў з каляскамі.
У этапе спаборнічалі ўдзельнікі ад 4,5 да 45 гадоў. Гарадзенскiя спартсмены ва ўсіх заездах аказваліся ў тройцы лепшых.
align=”” width=”725″ height=”544″ >