Бурмістр Аўгустова прыплыве на байдарцы на сустрэчу з Мечыславам Гоем
“Я арганізую заплыў, каб паказаць, наколькі важнае будаванне партнёрскіх адносін з суседзямі і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах – ад гаспадаркі і грамадскіх справаў, праз адукацыю і культуру да спорту і турызму. Спадзяюся, нашае падарожжа заахвоціць іншых наведаць наш памежны рэгіён”, – сказаў Войцех Валюлік для zw.lt.
Бурмістр пераадолее па вадзе 170 кіламетраў праз тры ракі, 10 азёр і дзве мяжы. 35 кіламетраў з Нямнова ў Гродна ён будзе ісці супраць плыні Нёмана.
Заплыў пачнецца 4 верасня, на наступны дзень яго ўдзельнікі будуць у Гродне, а 8 верасня дабяруцца да Друскенік. У Гродне Валюлік падпіша партнёрскую дамову са сваім калегам Мечыславам Гоем.
Улады Аўгустова і Гродна хочуць атрымаць еўрапейскія грошы на веласіпедныя масты
Аўгустоў супрацоўнічае з Друскенікамі з 2007 года, з Гродна – з 2008. Гарады спалучае Аўгустоўскі канал і менавіта яго ролю ў суіснаванні трох народаў хоча пакачаць польскі чыноўнік.
Першае фота – ілюстрацыйнае
Наступныя фота – папярэдні візіт Войцеха Валюліка ў Гродна