Школьнікі са Слоніма перамаглі на чэмпіянаце света па шашках

|

Першае месца сярод хлопчыкаў  атрымаў Леў Марат, а трэцяе месца сярод дзяўчынак заняла Аляксандра Сіняк.  Абодва шашысты выступалі ва ўзроставай катэгорыі да 10 гадоў.

 

Спаборніцтвы ва ўсіх групах  праходзілі ў 7 тураў. У групе хлопчыкаў В8 – па кругавой сістэме, у астатніх – па швейцарскай.

 

Далей сачыць за ходам моладзевага чэмпіяната па шашках можна на сайце Міжнароднай федэрацыі шашак.