Самы смачны сыр краіны выберуць на народнай дэгустацыі ў Гродне

“У Беларусі ёсць багатыя гісторыя сыру і традыцыі сыраробства, і наша мэта – адкрыць іх беларусам, прышчапіць культуру спажывання сыру”, – адзначыла Марына Анікеева.

 

Песні, танцы ды сыры: Парк Жылібера на дзень ператварыўся ў сырны горад

 

Традыцыйна, распавяла яна, лепшы сыр краіны выберуць не толькі прафесіяналы, але і звычайныя спажыўцы. 17 верасня на народнай дэгустацыі пераможцу вызначаць наведвальнікі фестывалю, напярэдадні адбудзецца і прафесійная дэгустацыя, удзел у якой возьмуць прадстаўнікі Мінсельгасхарча, гандлёвых сетак, профільных навуковых і вытворчых аб’яднанняў.

 

Свята сыру стала яшчэ адным брэндам Гродна. Апошнія два гады яно праходзіць адначасова з Днём горада. Аб значэнні фестывалю для вытворцаў сыру кажа і той факт, што форум з кожным разам збірае ўсё больш удзельнікаў, адзначыла Марына Анікеева. Яна падкрэсліла, што ў гэты раз пра жаданне паўдзельнічаць заявілі звыш 10 вядучых вытворцаў з усёй краіны. Яны прадставяць як навінкі сярод сыроў, так і ўжо папулярную прадукцыю.

 

У гэтым годзе фестываль памяняе месца дыслакацыі: ён пераедзе з парку імя Жылібера на Савецкую плошчу ў цэнтры Гродна. Акрамя непасрэдна дэгустацыі і магчымасці купіць сыр, гасцей абяцаюць здзівіць незвычайнымі скульптурамі з сыру, выставай сувеніраў і многім іншым. Усе сюрпрызы арганізатары, ААТ “Малочны Мір” і Гродзенскі гарвыканкам, да пачатку фэсту не раскрываюць.