Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня
Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.
У праграме MediaWeekend’а будуць майстар-класы ад беларускіх ды замежных экспертаў, прэзентацыі, дыскусіі, інтэграцыйныя імпрэзы.
Пра сваё жаданне прыняць удзел у Hrodna MediaWeekend можна заявіць да 12.09, запоўнішы кароткую заяўку. Пры вялікай колькасці ахвотных магчымы конкурсны адбор удзельнікаў, пра вынікі якога стане вядома не пазней за 16 верасня.
Сачыце за навінамі падзеі ў фэйсбуку.