У “Нашай каве” правялі дэгустацыю і навучылі гарадзенцаў рабіць прыгожую каву

|

Дзясяткі людзей, што праходзілі побач па вуліцы Замкавай, падыходзілі, каб падзівіцца цікавай падзеі. З Мінска ў гэты вечар прыехалі сапраўдныя знатакі кавы – прадстаўнікі кампаніі KNOT Coffee.


“Мы адабралі 12 лепшых гатункаў ды прадставілі розныя школы абжаркi. Сутнасць дэгустацыі ў тым, каб паказаць людзям, што кава можа быць вельмі рознай па смаку: ноты персіка, язміну, грэйпфрута – ўсё гэта ёсць у каве. Было важна зламаць стэрэатып, што кава – гэта горкая жыжа, якую п’юць каб узбадзёрыцца. Каву п’юць у першую чаргу для задавальнення”, – кажа прадстаўнік кампаніі KNOT Coffee Віталь.

 

 

Пасля дэгустацыі на летняй тэрасе кавярні прайшоў латэ-арт конкурс для аматараў, дзе кожны змог за сімвалічную плату навучыцца гатаваць эспрэса і капучына, а таксама маляваць на каве.

 


“Гарадзенцам далі магчымасць акунуцца ў прафесію барыста. Далі магчымасць стаць па той бок барнай стойкі і зрабіць самастойна смачную каву. Гэта мерапрыемства для гасцей кавярні – гэта тое, што стварае сувязь паміж работнікамі і наведвальнікамі, гэта ўсё ператварае кававую тусоўку ў нешта большае. Барысты выходзяць з-за стойкі, становяцца побач са сваімі гасцямі і пачынаюць мець больш цесныя зносіны. Магчыма, хто-небудзь з гарадзенцаў прыйдзе ў будучыні ў кавярню і скажа: “Хачу быць барыстам”. Але гэта ўжо будзе зусім іншая гісторыя”, – дадаў Віталь.

 

Лепшых гарадзенскіх мастакоў па маляванні на каве выберуць праз галасаванне па хаштэгу #nashakava ў Instagram. Пераможца атрымае мяшок кавы.

 

Арганізатары адзначылі, што ў будучыні такія вечары будуць праходзіць яшчэ.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >