Гарадзенскае “УУС-Дынама” пачынае сезон з буйной паразы

|

Хоць у мінулым сезоне гамельчукі пераігрывалi “Дынама”, то ў гэтым годзе гарадзенцы прыкметна ўзмацніліся і былі настроеныя даць сур’ёзны бой суперніку.

 

Каманда Андрэя Козіча замахнулася на больш высокія месцы ў чэмпіянаце і для ўмацавання каманды быў узяты яшчэ адзін легіянер з Украіны. Да трэніровак далучыліся некалькі маладых гульцоў, а таксама “Дынама” папоўніла некалькі міліцыянераў, зараз іх у камандзе сямёра.

 

У матчы з “ВРЗ” гарадзенскія футбалісты не здолелі прадэманстраваць тое, да чаго рыхтаваліся ў міжсезонні. Нават на палове суперніка футбалісты “Дынама” нічога не змаглі паказаць, хоць і першымі забілі гол.


“УУС -Дынама” – “ВРЗ” (Гомель) – 1:5 (1:3)



Пасля матчу галоўны трэнер гарадзенцаў Андрэй Козіч сказаў, што менавіта з-за вялікага жадання добра згуляць яго каманда і прайграла.


“Тое, што трэніравалі – нічога не атрымалася, будзем разбірацца. Але мне здаецца, у хлопцаў было вялікае жаданне гуляць, ды і супернік быў сур’ёзны – адна з вядучых каманд краіны. У наступным туры ў нас не менш сур’ёзны супернік і мы паглядзім, хто каго перагуляе”.


align=”” width=”725″ height=”483″ >