Алкаголь у Літве цяпер прадаюць па пашпарце

|

“Спадзяюся, што падобная ініцыятыва прымусіць людзей лішні раз задумацца над тым, ці патрэбна ім дадатковая бляшанка піва або бутэлька віна”, – заявіў міністр аховы здароўя Літвы Юрас Пажэла.

 

Па словах міністра, любая ініцыятыва па зніжэнні ўзроўню ўжывання алкаголю ў краіне пахвальная. Эксперты адзначаюць, што новыя правілы на 15% знізяць продаж алкагольных напояў у Літве, прагназуюцца таксама адмысловыя складанасці, якія тычацца новых правілаў у вёсках і маленькіх гарадах.

 

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Літва ўваходзіць у тройку еўрапейскіх краін з самым высокім спажываннем алкаголю. Пра неабходнасць абмежавання яго ўжывання ў Літве загаварылі пасля злачынстваў, што ўскалыхнулі краіну. Іх учынілі п’яныя людзі.

 

Раней літоўскі парламент прыняў папраўкі да Закона аб кантролі за алкаголем. Згодна з імі, з 1 лістапада 2016 года ў Літве забаронена ў рэкламных мэтах паведамляць пра зніжэнне коштаў на алкаголь, арганізоўваць конкурсы, гульні, акцыі або латарэю, якія падштурхоўваюць да ўжывання або набыцця алкаголю.

 

Фота: delfi.lt