Алкаголь у Літве цяпер прадаюць па пашпарце

|

З 1 верасня ў Літве ўступілі ў сілу новыя правілы па продажу алкаголю. Цяпер кожны пакупнік, незалежна ад рэальнага або візуальнага ўзросту, павінен падаць прадаўцу дакумент, які пацвярджае асобу. Новы парадак уведзены ў крамах гандлёвых сетак Maxima, Iki, Rimi, Norfa, Prisma, Aibe і Літоўскага саюза кааператываў (Lietuvos kooperatyvu sąjunga). Сетка крам Lidl гэтую акцыю не падтрымала. Плануецца, што да акцыі далучацца і месцы грамадскага харчавання, піша 34travel.by паводле baltnews.lv.