У раскопах за Тэкстыльшчыкамi паказалiся падмуркі даўняй вуліцы Кляшторнай
Зараз працы ідуць за Палацам тэкстыльшчыкаў, дзе калісьці была вуліца Кляшторная. Ад яе сёння ўжо нічога не засталося, а будаўнікі раз-пораз натыкаюцца на старыя падмуркі.
Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту
Згодна з заканадаўствам, археалагічны нагляд на тэрыторыі земляных работ вядзе доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Піваварчык.
“Ідзе замена трасы, якую пракладалі яшчэ за савецкім часам. Магчыма, гарадзенцы заўважылі падмуркі разбуранага Дома рыбака, можа і якога-небудзь іншага дома. Калі б быў культурны пласт са знаходкамі XI -XVI стагоддзяў, то тады можна было б казаць пра спыненне работ і праводзіць археалагічныя даследаванні. Але пакуль культурнага пласта мы не бачым, бо ўсё перамяшана”.
Спецыяліст адзначыў, што “турбавацца гарадзенцам ўжо позна”. Трэба было гэта рабiць яшчэ тады, калі будавалі Дом быту і Палац тэкстыльшчыкаў. Нягледзячы на гэта, нагляд працягваецца, бо ў любы момант можа паказацца культурны пласт.
У час прац удалося зрабіць некалькі знаходак – пераважна канца XIX – пачатку XX ст.
align=”” width=”725″ height=”544″ >