Брытанцы хацелі перавезці ў Беларусь крадзены Audi, а беларус – крадзены ровар

|

Два грамадзяніна Вялікабрытаніі на чорным Audi A4 Sport TFSI 2016 года хацелі выехаць з Польшчы ў Беларусь праз Кузніцу-Брузгі ў суботу 3 верасня. Памежнікі высветлілі, што машына праходзіць у базах дадзеных як скрадзеная ў Брытаніі. 39-гадовага кіроўцу і 22-гадовага пасажыра затрымалі і перадалі паліцыі ў Сакулцы.

 

У той жа дзень ровар Giant Terrago коштам 350 еўра спрабаваў вывезці з Польшчы грамадзянін Беларусі. Яго затрымалі ў пункце пропуску “Полаўцы”. Высветлілася, што ровар быў скрадзены ў Нямеччыне. 37-гадовага мужчыну перадалі паліцыі ў Гайнаўцы.