Эксперты пракансультуюць гарадзенскіх студэнтаў наконт размеркавання
Хочаш ведаць, што такое размеркаванне і як праходзіць гэты працэс? Не змог разабрацца ў заканадаўстве? Не ведаеш як справіцца з праблемнай сітуацыяй у працэсе размеркавання? Прыходзь на кансультацыю 18 верасня 2016 г. у 14.00 і не пакінь ні аднаго пытання без адказу!
У праграме:
– асновы заканадаўства аб размеркаванні;
– самыя актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеркавання;
– асвятленне вопыту праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
– юрыдычная кансультацыя па цікавых менавіта для цябе пытаннях.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны!
Рэгістрацыя на мерапрыемства – на сайце.
Больш інфармацыі аб праграме па размеркаванні ў групе Вконтакте.