За 7 секунд авертайма “Шахцёр” абыграў “Нёман”

|

За гарадзенцамі застаўся першы перыяд. Павел Баярчук адкрыў лік у матчы. Але ў пачатку другога перыяду “Шахцёр” не толькі зраўняў лік, але і выйшаў наперад. Вызначыліся Міхалёў і Брахманіс.

 

Ужо ў трэцім перыядзе Аляксандр Усенка забівае трэцюю шайбу для “Шахцёра” і, здавалася б, перамога ў іх у руках. Але не, гарадзенцы знайшлі ў сабе сілы і зраўнялі лік. Праз хвіліну пасля трэцяй шайбы гаспадароў забівае Дадонаў. А за хвіліну да канца асноўнага часу ўсё той жа Дадонаў робіць лiк 3:3 і ратуе “Нёман” ад паразы.

 

У авертайме камандам доўга гуляць не прыйшлося. Толькі 7 секунд спатрэбілася “Шахцёру” каб забіць пераможную шайбу.

 

Такім чынам, “Нёман” у матчы з “Шахцёрам” здолеў узяць толькі 1 ачко.


“Шахцёр” – “Нёман” 4: 3 (АТ) (0:1, 2:0, 1:2, 1:0) 

 

Галы:

15.48 0: 1 – Баярчук (Лісічкін)
21.50 1: 1 – Міхалёў (Кулмала)
25.44 2: 1 – Брахманіс (Станевіч, Рак)
51.29 3: 1 – Усенка (Ляўша, Андрушчанка, – бол.)
52.37 3: 2 – Дадонаў (Шаўчэнка)
58.33 3: 3 – Дадонаў (Лакканен, Пасют)
60.07 4: 3 – Дзямкоў (Усенка, Вiдгрэн)

 

 

 

Далей у календары ў “Нёмана” не менш складаныя за “Шахцёра” супернікі. 13-га верасня гарадзенцы на выездзе згуляюць з “Юнацтвам”, 15-га дома з “Металургам”, а 17-га таксама дома з “Гомелем”.